Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МІХАЛЕВІЧ Аляксандр Паўлавіч 

МІХАЛЕВІЧ Аляксандр Паўлавіч

[1905, в. Вавулічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Боркі, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 22.2.1941. Асуджаны 7.7.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Кіраўскай вобл. Вызвалены 9.11.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 8.8.1989. Асабовая справа М. № 9452-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"