Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЛАШОНАК Ніна Гаўрылаўна 

МАЛАШОНАК Ніна Гаўрылаўна

[1922, в. Вадзянікі, цяпер Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай Саладухінскай няпоўнай СШ Віцебскай вобл. Арыштавана 11.6.1944. Асуджана 5.8.1944 за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР, затым Обскі лагер МДБ Цюменскай вобл. Вызвалена 6.12.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным Судом БССР 26.10.1962. Асабовая справа М. № 12285-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"