Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАЛАХВЕЙ Пётр Васілевіч
[1916, в. Сяргеевічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Глоўсевічы Слонімскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.12.1944. Асуджаны 20.6.1946 асобай нарадай пры МДБ як “член антысавецкай арганізацыі “СБМ” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа М. № п-21071 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.