Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАКОЎСКІ Леанід Антонавіч 

МАКОЎСКІ Леанід Антонавіч

[1922, в. Пісараўшчына Маладзечанскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Маладзечанскі (?) р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў загадчыкам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны ў 1944. Асуджаны 10.6.1946 асобай нарадай пры МДБ за “сувязь з нямецкай палявой жандармерыяй” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Мінеральны лагер МДБ Комі АССР (ст. Інта). Вызвалены 14.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.4.1992. Асабовая справа М. № 36222-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"