Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАКЕЕЎ Цімафей Ціханавіч
[1909, в. Кабылля (?) Горац-
кага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Малыя Кругі (?) Круглянскага р-на
Магілёўскай вобл. Ажаніўся, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйны паклёп на кіраўніцтва краіны” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 31.7.1959. Асабовая справа М. № 6674 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.