Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАКАСЬ Іван Емяльянавіч 

МАКАСЬ Іван Емяльянавіч

[1894, в. Ячанка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Хідра Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 25.5.1951 у пас. Чырвоны Кастрычнік Пухавіцкага р-на. Асуджаны 26.1.1952 пазасудовым органам МДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў ГУЛАГа. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 16.9.1997. Асабовая справа М. № 37026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"