Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАКАРЧУК Аляксандр Якаўлевіч 

МАКАРЧУК Аляксандр Якаўлевіч

[1888, в. Ванелевічы, цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у тагачасным Церахаўскім р-не. Быў жанаты, меў сыноў Анатолля (13 гадоў), Міхаіла (11), Уладзіміра (3). Арыштаваны 2.5.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 10.8.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі” да 2 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 24.8.1956. Групавая справа М. і інш. № 14618 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"