Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАКАРСКАЯ Ксаверыя Міхайлаўна 

МАКАРСКАЯ Ксаверыя Міхайлаўна

[1877, фальв. Баба-нічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі (?) р-н Віцебскай вобл. – ?]. З дваранскай сям’і. Працавала настаўніцай прыватнай школы пры сваім фальварку. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 6.10.1920. Асуджана 5.11.1920 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да высылкі ў Вятку. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 14.5.1992. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"