Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАІСЕЕНКА Фама Андрэевіч
[1892, в. Дудчыцы Мсціс-
лаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам 7-гадовай школы ў Мсціславе. Быў жанаты, гадаваў дачку і сына. Арыштаваны 28.2.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.7.1931 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 26.4.1989. Групавая справа М. і інш. № 9782 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.