Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАЗУР Антон Войцэхавіч
[1907, в. Кшанеў, цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ. Арыштаваны 8.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 за “спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Усць-Вымскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 30.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 25.5.1994. Асабовая справа М. № 12834-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.