Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛЮТАРОВІЧ Юльян Сямёнавіч (Восіпавіч)
[1882, в. Явароўшчына Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З дваранскай сям’і. Працаваў настаўнікам Смілавіцкай 7-гадовай школы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.3.1933 у мяст. Смілавічы па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 11, кв. 2. Асуджаны 13.5.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Групавая справа Л. і інш. № 26929-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.