Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛЬВОЎ Фёдар Пятровіч
[1881 – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у Чашніцкім 4-класным гарадскім вучылішчы. У 1930-я г. настаўнік няпоўнай СШ ў в. Высачаны Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 29.6.1938. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 21.9.1938. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 4792-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.