Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛЬВОВІЧ Ісак Якаўлевіч 

ЛЬВОВІЧ Ісак Якаўлевіч

[1904, в. Кнорына (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў прыватным настаўнікам у Пухавічах. Арыштаваны 24.2.1926. Асуджаны 28.5.1926 асобай нарадай пры АДПУ як “член нелегальнай маладзёжнай арганізацыі” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ва Усць-Сысольск (?). Другі раз асуджаны 18.1.1929 да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 13.6.1992. Групавая справа Л. і інш. № 34327-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"