Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛУКАШЭВІЧ Ніна Антонаўна
[14.11.1902, в. Кухцічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. –
17.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Працавала загадчыцай дзіцячых ясляў пас. Мелашэўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 8.8.1937. Асуджана 19.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 30.3.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Л. № 27594-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.