Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАСОЎСКІ Эдуард Фларыянавіч 

ЛАСОЎСКІ Эдуард Фларыянавіч

[1913, пас. Горка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Лань Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 31.12.1940. Асуджаны 31.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКДБ Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 23.5.1989. Групавая справа Л. і інш. № 22749-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"