Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАСКАЯ Ганна Цярэнцеўна 

ЛАСКАЯ Ганна Цярэнцеўна

[1902, Лепель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай Барысаўскай рускай школы. Выйшла замуж, мела дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 24.8.1944 у Барысаве па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 40. Асуджана 21.11.1945 асобай нарадай пры НКДБ за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай РБ 20.8.1992. Асабовая справа Л. № 34564-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"