Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАПІЦКІ Нікіфар Сяргеевіч
[1907, в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. – 10.3.1938, Магілёў ці Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Дамашкі Бярэзінскага р-на. Арыштаваны 17.12.1937. Асуджаны 20.1.1938 тройкай НКВД як “польскі шпіён” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.2.1958. Асабовая справа Л. № 11421-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.