Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАМНЁЎ Сяргей Андрэевіч 

ЛАМНЁЎ Сяргей Андрэевіч

[1895, Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і землеўласніка. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам педагагічнага кабінета Клімавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.12.1944. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі” і “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. 8.9.1945 рэабілітаваны УНКДБ Кіраўскай вобл. і 23.9.1945 вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 777-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"