Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАЗДЗІН Эдуард Пятровіч 

ЛАЗДЗІН Эдуард Пятровіч

[1914, в. Вацлавова Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. –
9.2.1938, Магілёў (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. 2-я Грудзінаўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 7.12.1937. Асуджаны 10.1.1938 тройкай НКВД як “латышскі шпіён” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам Кіеўскай ВА 13.9.1957. Асабовая справа Л. № 4060 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"