Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАЗБЕКІН Сцяпан Георгіевіч 

ЛАЗБЕКІН Сцяпан Георгіевіч

[1910, в. Кастакубанка (?) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам бабруйскай СШ № 1 Магілёўскай вобл. Арыштаваны 17.7.1950. Асуджаны 28.2.1950 пазасудовым органам МДБ за “здраду радзіме” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.2.1962. Асабовая справа Л. № 7923-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"