Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАЗАРЭНКА Рыгор Трафімавіч 

ЛАЗАРЭНКА Рыгор Трафімавіч

[1911, в. Уна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас
2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў загадчыкам Веляшковіцкай пачатковай школы Лёзненскага р-на. Арыштаваны 1.12.1943 (?). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 26.3.1944 (?) за “здраду радзіме” да 20 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Берагавы лагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан). Вызвалены 19.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.6.1954. Асабовая справа Л. (спынена ў 1954) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"