Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУШАЛЕЎСКІ Станіслаў Іосіфавіч 

КУШАЛЕЎСКІ Станіслаў Іосіфавіч

[1906, в. Урэчча Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Пугляі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.3.1933. Абвінавачваўся ў “сабатажы”. 4.5.1933 калегіяй АДПУ вызвалены з пазбаўленем права 3 гады жыць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1989. Групавая справа К. і інш. № 20290-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"