Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУЧЫНСКАЯ Марыя Віктараўна 

КУЧЫНСКАЯ Марыя Віктараўна

[1922, Мінская губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Оршы Віцебскай вобл. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 31.7.1946 у Оршы па адрасе: вул. 3-я лінія, д. 10. Асуджана 31.8.1946 пазасудовым органам МДБ за “дапамогу нямецкім акупантам” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Віцебскім абласным судом 21.3.1969. Асабовая справа К. № 13705-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"