Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУХАРЧУК Любоў Цімафееўна 

КУХАРЧУК Любоў Цімафееўна

[1926, в. Дастоева Коб-
рынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай Дастоеўскай школы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 13.12.1944. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як “памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў” да 4 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 21.1.1992. Асабовая справа К. № 10467-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"