Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУСМЕРЖ Станіслаў Іванавіч
[1901, Сандамір, цяпер Свентакшыскае ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам у пачатковай школе в. Быстрыца Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 15.12.1944. Абвінавачваўся як “бандпамагаты”. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 17.10–2.11.1946 МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-6369 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.