Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУРЧАК Уладзіслаў Тэафілавіч 

КУРЧАК Уладзіслаў Тэафілавіч

[1904, в. Востраў Лавіцкага пав. Варшаўскай губ., цяпер Лодзінскае ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у мяст. Хорашч (?), цяпер Польшча. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 12.10.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР (с. Абезь). Вызвалены 13.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-12455 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"