Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУРАПАЦЕНКА Яўціхій Кузьміч
[1897, в. Малыя Бялевічы Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 10.12.1935. Абвінавачваўся ў “здрадніцкай дзейнасці ў перыяд белапольскай акупацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 20.2.1936 УНКВД Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 4299 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.