Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУПРЫЯНАЎ Яўген Іванавіч
[26.1.1888, Бельск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. –
16.1.1940, ГУЛАГ]. З сям’і вайскоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў выкладчыкам Мінскага дарожна-механічнага тэхнікума. Арыштаваны 4.9.1936 (?) у Мінску па адрасе: Новасвярдлоўскі зав., д. 9, кв. 4. Асуджаны 5.8.1937 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23.5.1962. Асабовая справа К. № 17557-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.