Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУЛЬЧЫЦКАЯ Ніна Самсонаўна 

КУЛЬЧЫЦКАЯ Ніна Самсонаўна

[1920, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Магілёўскім рамесным вучылішчы № 6. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.3.1945. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме”. 23.10.1945 вызвалена і рэабілітавана следчым аддзелам УНКДБ Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 568-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"