Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУЛЬМАН Фрыдрых Карлавіч
[1885, Рыга, цяпер Латвія –
30.4.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладчык прыватнага камерцыйнага вучылішча па вул. графа Л.Талстога ў Віцебску. У 1930-я г. працаваў у Віцебскім кааператыўным тэхнікуме. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.1.1938. Асуджаны 12.4.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР за “дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай латышскай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай БВА 18.9.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.