Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУДЗІН Кандрат Кандратавіч 

КУДЗІН Кандрат Кандратавіч

[1893, в. Гайкоўцы Нава-
грудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 10.11.1944. Асуджаны 10.6.1946 асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.1.1994. Асабовая справа К. № 12432-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"