Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУБЛІЦКАЯ-БІРУЛЯ Валянціна Антонаўна 

КУБЛІЦКАЯ-БІРУЛЯ Валянціна Антонаўна

[1904, в. Селішча Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала выхавальніцай дзіцячага дома № 4 у Мінску. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 26.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 57, кв. 35. Абвінавачвалася 11.1.1940 тройкай НКВД у “шпіянажы”. Вызвалена 14.2.1940 з залікам тэрміну папарэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.12.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К.-Б. № 29773-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"