Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРЫВАБЛОЦКІ Канстанцін Паўлавіч
[1914, в. Хвалава Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам Ліхасельскай школы Пружанскага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 12.12.1944. Асуджаны 27.10.1945 асобай нарадай пры НКДБ за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі (?) лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 30.3.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Брэсцкім абласным судом 16.9.1967. Асабовая справа К. № 6376-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.