Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КРУКОЎСКІ Казімір Мар’янавіч 

КРУКОЎСКІ Казімір Мар’янавіч

[1905, Явораў, цяпер Львоўская вобл., Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 6.11.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.5.1946 як “удзельнік польскай нацыяналістычнай арганізацыі АК” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначчны лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 13.9.1993. Групавая справа К. і інш. № п-21276 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"