Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРАЎЧЫК Антон Станіслававіч
[1903 – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Ольжава Лідскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 13.3.1940. Абвінавачваўся як “тайны агент польскай паліцыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 8.5.1940. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-5874 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.