Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРАСОЎСКІ Валянцін Савельевіч
[1912, в. Карпіна Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы ў в. Махірова Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 17.7.1938. Асуджаны 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” і за “шкодніцтва” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом. 30.4.1960. Асабовая справа К. № 9002-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.