Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРАСОЎСКІ Адам Ільіч
[24.12.1898, в. Круглае Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. –
25.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ ў в. Стралкі (цяпер Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 3.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.