Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРАСКОЎСКІ Аляксей Іванавіч
[1906, в. Мыкшыцы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. –
2.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў в. Гайшын Прапойскага (цяпер Слаўгарадскага) р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 9.8.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 28.9.1989. Асабовая справа К. № 13597-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.