Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КОХАН Іван Фаміч
[1921, в. Заскавічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Заскавіцкай няпоўнай СШ. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.11.1944. Асуджаны 21.11.1945 асобай нарадай НКВД за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 4 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 22.2.1990. Асабовая справа К. № 30606-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.