Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЛЯНЦЭВІЧ Анатоль Людвігавіч 

КЛЯНЦЭВІЧ Анатоль Людвігавіч

[1901, Санкт-Пецярбург – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Пастаўскай школы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.10.1939 у Паставах. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў вер. 1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 30.11.1989. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"