Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЛУЙША Генрык Іванавіч 

КЛУЙША Генрык Іванавіч

[1902, мяст. Гарадзішча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Чэрніхава Баранавіцкага р-на. Арыштаваны 13.5.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “член контррэвалюцыйнай партыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 27.4.1989. Групавая справа К. і інш. № 7995-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"