Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЛІШЫС Марыя Казіміраўна 

КЛІШЫС Марыя Казіміраўна

[1919, в. Жураўна Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў в. Галубова Расонскага р-на Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.1.1945. Абвінавачвалася ў “сувязях с нямецкімі разведорганамі”. 26.5.1947 нам. пракурора БВА вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"