Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КІТАШАВА Ганна Сцяпанаўна
[1923, в. Крывое Сяло, цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала старшай піянерважатай віцебскай СШ № 13. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачвалася ў “сувязях з нямецкай контрразведкай”. Асуджаны не была. Вызвалена 20.7.1945. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.