Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КІРСНЯНСКАЯ-ГІМЕЛЬШТЭЙН Рахіль Абрамаўна
[1903, Коўна, цяпер Каўнас, Літва – ?]. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 26 Віцебска. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 28.6.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 22. Абвінавачвалася як “падазроная ў шпіянажы”. Асуджана не была. Вызвалена 27.12.1938. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К.-Г. № 5374-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.