Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КІГАН Ніканор Васілевіч 

КІГАН Ніканор Васілевіч

[1901, в. Мяцеліца (?) Слонімскага пав. Гpодзенскай губ. – 1.11.1937, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1926 уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам тагачаснага Бягомльскага раённага аддзела народнай адукацыі Віцебскай вобл. Арыштаваны 16.9.1933. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ” да ВМП (мера пакарання заменена на 10 гадоў ППЛ). Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКВД Карэльскай АССР (Кем). У лагеры ўзяты пад варту і 14.10.1937 прыгавораны тройкай УНКВД Ленінгpадскай вобл. да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Групавая справа К. і інш. (усяго каля 100 чалавек) № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, была рэпрэсавана і жонка К.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"