Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЕМЯЖУН Іларыён Гаўрылавіч 

КЕМЯЖУН Іларыён Гаўрылавіч

[1875, в. Гліняны Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – 3.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам віцебскай рабочай школы № 1. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 1/11. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД за “дзейнасць у складзе ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.9.1989. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"