Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЕЖУН Іван Карлавіч 

КЕЖУН Іван Карлавіч

[1898, мяст. Кідоны Ковенскай губ., цяпер Літва – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Варона Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.3.1945. Асуджаны 20.6.1946 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 4 гадоў ППЛ. Вызвалены 1.3.1948. Выдвараны за межы СССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.11.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-10505 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"