Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАШЭЎСКІ Уладзімір Андрэевіч 

КАШЭЎСКІ Уладзімір Андрэевіч

[1887, в. Гарбаты, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – 21.11.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў в. Загалле (?). Быў жанаты, гадаваў дачок Валянціну, Галіну, Зою, Раю, сына Уладзіміра (7–16 гадоў). Арыштаваны 3.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 11.5.1933 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.12.1956. Групавая справа К. і інш. № 9924-с захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"