Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАШУРА Ягор Фёдаравіч 

КАШУРА Ягор Фёдаравіч

[1883, в. Сакольнічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны, верагодна, у 1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай рабоце сярод насельніцтва”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 8.8.1939 УНКВД Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 3799 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"