Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАТОЎСКІ Васіль Міхайлавіч
[6.4.1893, в. Шарнева Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. –
10.11.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1919–20 г. у складзе Чырвонай Арміі.
У 1928–33 г. член ВКП(б). Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Малыя Жаберычы Крупскага р-на. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 25.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.7.1958. Асабовая справа К. № 11943-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.